Уводзіны
Кожны чацвёрты быў мёртвы —
Мір і спакой ім вечны!
Кожны трэці быў змораны,
Скалечаны і знявечаны.
Кожны другі на целе
Меў раны, апёкі ці шрамы.
I ўсе мы, усе мы мелі
На душы сваёй раны.
Анатоль Вярцінскі.
Многа гадоў прайшло з дня заканчэння Вялікай Айчыннай вайны. Але і да гэтага часу пякучым болем адзываецца найцяжэйшая з войнаў у сэрцы кожнага чалавека. Мы не павінны забываць пра жахі вайны, смерць і пакуты мільёнаў людзей. Помніць аб вайне, гераізме і мужнасці тых, хто змагаўся з ворагам і выратаваў ад фашысцкага нашэсця Радзіму, – гэта значыць змагацца за мір. Гэта абавязак усіх, хто жыве на зямлі.
Вайна пакінула свой жахлівы след у сэрцах людзей, нават тых, хто нарадзіўся праз шмат гадоў пасля яе. Дзякуючы расказам дзядоў і прадзедаў, у кожнай беларускай сям’і жыве ўспамін пра страшныя і горкія гады, якія давялося перажыць Радзіме.
Грамадзянска-патрыятычнае выхаванне з'яўляецца адной з найбольш значных і складаных галін выхавання, паколькі ў ёй фарміруюцца не толькі адпаведныя светапоглядныя прынцыпы, але адбываецца станаўленне неабходных асобасных якасцяў, якія забяспечваюць жыццядзейнасць маладога грамадзяніна ва ўмовах сучаснага развіцця Рэспублікі Беларусь. Патрыятызм з'яўляецца неад'емнай састаўляючай ідэалогіі сучаснай беларускай дзяржавы [8], а ваенна-патрыятычнае выхаванне – адным з асноўных напрамкаў ідэалагічнай і выхаваўчай работы з моладдзю [7].
У адпаведнасці з Канцэпцыяй нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь, “умацаванне духу патрыятызму” з'яўляецца адным з асноўных нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь у сацыяльнай сферы; “умацаванне ў грамадстве пачуцця патрыятызму, гатоўнасці да абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь” – адзін з асноўных нацыянальных інтарэсаў дзяржавы ў ваеннай сферы [6]. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, А. Г. Лукашэнка, выразна вызначана адна з асноўных задач дзяржаўнай палітыкі: выхаванне грамадзяніна, патрыёта, адухоўленага ідэаламі дабра і сацыяльнай справядлівасці, здольнага тварыць і ствараць у імя сваёй Айчыны.
У кожнага маладога чалавека павінна быць разуменне таго, што Радзіму трэба ўспрымаць у двух арганічна ўзаемазвязаных аспектах: па-першае, гэта месца нараджэння і пражывання; па-другое – родная краіна, Айчына – Беларусь. Для фарміравання каштоўнасных арыентацый, матывацыі адказных паводзін, гатоўнасці да выканання грамадзянскага абавязку і канстытуцыйных абавязкаў па абароне інтарэсаў Радзімы, актыўнай грамадзянскай пазіцыі неабходна пастаяннае ўцягванне навучэнцаў у сацыяльную дзейнасць і свядомы ўдзел у ёй.
Аналіз ваенна-патрыятычнага выхавання ў нашай установе адукацыі дазваляе канстатаваць, што, нягледзячы на назапашаны вопыт у галіне ваенна-патрыятычнай работы, у сучасных умовах яна не ў поўнай меры дасягае сваёй мэты. Намі вызначаны шэраг актуальных праблем.
Сучасныя праблемы ваенна-патрыятычнага выхавання ўсё часцей разглядаюцца ў кантэксце іншай, больш глабальнай праблемы – крызісу духоўнасці. У грамадскай свядомасці глыбокай эрозіі падвергліся такія каштоўнасці, як Айчына, вернасць гераічным традыцыям мінулага, доўг, гонар, самаадданасць. У дзіцячыя розумы праз сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку і Інтэрнэт, творы мастацтва часта транслююцца далёка не лепшыя прыклады масавай культуры. З прычыны гэтага, у падрастаючага пакалення сталі праяўляцца абыякавасць да сваёй Радзімы, бездухоўнасць. А дзяржаве патрэбныя здаровыя, мужныя, смелыя, ініцыятыўныя, дысцыплінаваныя, адукаваныя людзі, якія былі б гатовыя вучыцца, працаваць на яе карысць і, у выпадку неабходнасці, стаць на яе абарону.
Вучнёўская моладзь – сацыяльна актыўная частка грамадства, якая ўдзельнічае ў меру сваіх магчымасцей у грамадскім жыцці. Ад таго, якія каштоўнасці будуць сфарміраваныя сёння, наколькі сучасныя школьнікі падрыхтуюцца да новага тыпу сацыяльных адносін, залежыць шлях развіцця нашага грамадства. Таму, важная роля ў сучасным грамадстве, асабліва вучнёўскім, адводзіцца ваенна-патрыятычным клубам і моладзевым атрадам аховы правапарадку.
Ваенна-патрыятычны клуб дае магчымасць аб’яднаць у сабе спартыўную секцыю, лепшыя формы армейскай падрыхтоўкі і ідэйна-патрыятычнае выхаванне (дадатак 1).Асяроддзе ваенна-патрыятычнага клуба выхоўвае ў моладзі пачуццё таварыства, калектывізму, працоўныя навыкі і асновы экалагічнай свядомасці.
Моладзевыя атрады аховы правапарадку ўдзельнічаюць у ахове грамадскага парадку пры правядзенні спартыўных, культурна-масавых мерапрыемстваў; удзельнічаюць у правядзенні ваенна-спартыўных і патрыятычных злётаў, значных падзеях грамадскага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь; у рэалізацыі праектаў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню моладзі, развіццю моладзевага праваахоўнага руху (дадатак 2).
У сувязі з гэтым неабходна актывізаваць грамадскую падтрымку моладзевага ваенна-патрыятычнага руху на новы якасны ўзровень. Выяўленыя праблемы і вызначылі накірунак праектнай дзейнасці вучняў, выбар тэмы прадстаўленага інфармацыйна-прапагандысцкага праекта “Хто жыве – ведайце, хто ведае – памятайце…” па арганізацыі дзейнасці ваенна-патрыятычнага клуба “Нашчадкі” і моладзевага атраду аховы правапарадку “Тапаз” Тышкавіцкай сярэдняй школы.
Актуальнасць тэмы абумоўлена і тым, што у нашай краіне 2022 год аб’яўлены Годам гістарычнай памяці, а, як паказалі вынікі анкетавання (дадатак 3), дзеці, нават, мала ведаюць пра сваю малую Радзіму. А вядомая ісціна сцвярджае: “Хто не ведае аб сваім мінулым, у таго няма і будучыні”.
Практычная значнасць праекта заключаецца ў тым, што сабраныя матэрыялы могуць быць выкарыстаны як школьнікамі ці студэнтамі, так і дарослым насельніцтвам, жыхарамі і гасцямі аграгарадка Тышкавічы.
Мэта:стварэнне аптымальных умоў для ўдасканалення сістэмы грамадзянска-патрыятычнага выхавання навучэнцаў i фарміраванне сацыяльна-актыўнай асобы грамадзяніна і патрыёта сваёй краіны.
Задачы:
1. Фарміраваць актыўную грамадзянскую пазіцыю членаў клуба і атрада праз удзел у конкурсах, акцыях, экскурсіях, спаборніцтвах, мерапрыемствах патрыятычнай накіраванасці.
2. Уцягнуць навучэнцаў у працэс вывучэння гісторыі роднага краю ў час Вялікай Айчыннай вайны праз арганізацыю сацыяльна значнай дзейнасці.
3. Скласці макет інфармацыйнага стэнда значных аб’ектаў і мясцін малой Радзімы.
4. Распрацаваць экскурсійны маршрут па памятных мясцінах вёскі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
5. Абагульніць атрыманыя матэрыялы ў мультымедыйны праект.
Чакаемыя вынікі
Створаная сістэма метадаў і прыёмаў, форм пазаўрочнай і пазакласнай работы: экскурсіі, паходы, работа з навуковымі крыніцамі, удзел у конкурсах ваенна-патрыятычнага накірунку, напісанне навукова-даследчых работ, правядзенне віктарын, акцый, арганізацыя шэфства над адзінокімі жыхарамі вёскі і вязнямі Вялікай Айчыннай вайны будуць спрыяць ваенна-патрыятычнаму і грамадзянскаму выхаванню навучэнцаў.
Акрамя таго, мы мяркуем, што ў працэсе рэалізацыі інфармацыйна-прапагандысцкага праекта “Хто жыве – ведайце, хто ведае – памятайце…” навучэнцы змогуць:
- далучыцца да гісторыі аграгарадка Тышкавічы, у прыватнасці, да ваеннай гісторыі роднай вёскі, развіць пачуццё гонару і адказнасці за свой край, за захаванне культурных і матэрыяльных каштоўнасцей сваіх продкаў;
- распрацаваць макет інфармацыйнага стэнда турыстычнага маршруту па памятных мясцінах;
- распрацаваць экскурсійны маршрут па аграгарадку Тышкавічы;
- стварыць мультымедыйны праект, які дазволіць прадставіць гісторыю аграгарадка Тышкавічы ў час Вялікай Айчыннай вайны з выкарыстаннем сучасных інфармацыйных тэхналогій, што прыцягне ўвагу да нашага рэгіёна.
Навізна праекта заключаецца ў яго камунікатыўнай накіраванасці (узаемадзеянне членаў клуба і атрада з соцыумам), у тэкстацэнтрычным падыходзе (работа з навуковымі, дакументальнымі тэкстамі), у культуралагічным падыходзе (актыўнае свядомае вывучэння гісторыі, далучэнне да каштоўнасцяў народа), у выкарыстанні медыяпрасторы (стварэнне мультымедыйных прадуктаў, калі кожны ўдзельнік мае магчымасць рэалізаваць свае творчыя здольнасці).
Тэрмін рэалізацыі праекта: студзень 2022 – снежань 2022
Удзельнікі праекта
Мэтавая група: члены ваенна-патрыятычнага клуба “Нашчадкі”, удзельнікі моладзевага атраду аховы правапарадку “Тапаз”.
Узрост: 14-17 год
Колькасць: 25 вучняў
Ініцыятыўная група: члены Савета творчых і добрых спраў (орган школьнага самакіравання), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, педагог-арганізатар.
Рабочая група: члены Савета творчых і добрых спраў (орган школьнага самакіравання), намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце, кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, педагог-арганізатар, педагог сацыяльны, класныя кіраўнікі, настаўнікі-прадметнікі, старшыня ветэранскай арганізацыі аграгарадка Тышкавічы.
Апісанне зместу і форм дзейнасці па рэалізацыі праекта
Рэалізацыя інфармацыйна-прапагандысцкага праекта “Хто жыве – ведайце, хто ведае – памятайце…” разлічана на адзін каляндарны год. На працягу месяца навучэнцы ўдзельнічаюць у выхаваўчых мерапрыемствах, сацыяльна-значных акцыях, справах, займаюцца зборам і аналізам інфармацыі, распрацоўваюць і рыхтуюць матэрыялы. Асаблівая ўвага надаецца пошукавай і даследчай дзейнасці аб удзельніках Вялікай Айчынны вайны і падзеях на тэрыторыі вёскі ў гады ваеннага ліхалецця 1941-1945 гг. У апошнюю суботу месяца ўдзельнікі інфармацыйна-прапагандысцкага праекта прэзентуюць атрыманыя інфармацыйныя і мультымедыйныя прадукты. У канцы года на агульнашкольнай урачыстай лінейцы ўсе актыўныя ўдзельнікі праекта ўзнагароджваюцца граматамі і памятнымі сувенірамі.
Асноўная ідэя заключаецца ў тым, каб стварыць ва ўстанове адукацыі арганізацыйна-метадычныя ўмовы для фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў і адказнасці за захаванне гісторыка-культурнай, гісторыка-ваеннай спадчыны Радзімы ў сучаснай інфармацыйнай прасторы.
У аснову рэалізацыі інфармацыйна-прапагандысцкага праекта “Хто жыве – ведайце, хто ведае – памятайце…” пакладзены:
- прынцып гуманістычнай накіраванасці выхавання на развіццё асобы;
- прынцып накіраванасці выхавання на засваенне культуры, каштоўнасцяў грамадства;
- прынцып выхавання ў дзейнасці;
- прынцып выхавання з апорай на актыўнасць асобы;
- прынцып спалучэння кіраўніцтва з ініцыятывай і самастойнасцю навучэнцаў;
- прынцып уліку ўзроставых і індывідуальных асаблівасцяў.
Асноўныя формы дзейнасці ў ходзе рэалізацыі інфармацыйна-прапагандысцкага праекта “Хто жыве – ведайце, хто ведае – памятайце…”:
- анкетаванне;
- пошукавая, даследчая дзейнасць;
- вывучэнне дакументаў;
- аналіз архіўных матэрыялаў;
- вывучэнне навуковай і мастацкай літаратуры;
- работа з аўдыё - і відэаматэрыяламі;
- удзел у паходах і экскурсіях;
- добраўпарадкаванне гісторыка-культурных, прыродных і іншых аб'ектаў;
- распрацоўка экскурсійных маршрутаў;
- падрыхтоўка матэрыялаў для размяшчэння на інфармацыйных стэндах;
- падрыхтоўка творчых мультымедыйных работ.
Этапы рэалізацыі інфармацыйна-прапагандысцкага праекта
“Хто жыве – ведайце, хто ведае – памятайце…”
Этап
|
Змест
|
Тэрмін рэалізацыі
|
Падрыхтоўчы
|
Аналіз стану грамадзянска-патрыятычнага выхавання школы.
Абгрунтаванне ідэі стварэння праекта.
Дакументальнае афармленне праекта.
Стварэнне ўмоў для рэалізацыі праекта.
Размяшчэнне інфармацыі па рэалізацыі праекта.
|
Студзень 2022 г.
|
Асноўны
|
Арганізацыя выхаваўчай прасторы для вывучэння і далучэння вучняў да культурных і духоўных каштоўнасцяў свайго народа.
Арганізацыя сацыяльна-значнай дзейнасці:
экскурсійная, даследчая, пошукавая дзейнасць, вывучэнне ваеннай гісторыі мясцовасці, удзел у выхаваўчых мерапрыемствах, сустрэчах, акцыях, святах, экскурсіях, паходах у адпаведнасці з планам рэалізацыі праекта.
Фарміраванне базы мультымедыйных і інфармацыйных прадуктаў.
|
Люты 2022 г. –
лістапад 2022 г.
|
Заключны
|
Абагульненне і афармленне вынікаў дзейнасці па рэалізацыі праекта.
Анкетаванне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу з мэтай выяўлення станоўчых і адмоўных бакоў рэалізацыі праекта.
Прэзентацыя назапашанага вопыту.
|
Снежань 2022 г.
|
План рэалізацыі праекта
Сектар
|
Задачы
|
Змест дзейнасці
|
Тэрмін
|
Адказныя
|
Вынікі
|
Падрыхтоўка
|
1. Праана-лізаваць стан выхаваўча-га працэсу школы.
2. Абгрун-таваць ідэю праекта.
|
Дакументальнае афармленне праекта.
Стварэнне ўмоў для рэалізацыі праекта.
Размяшчэнне інфармацыі па рэалізацыі праекта.
|
студзень
|
Каткавец З.П., намеснік дырэктара па ВР,
Бартош А.І., педагог-арганізатар, Бондар М.В., кіраўнік ВПВ
|
Падрыхтоў-ка дакументаў праекта.
Інфарма-ванне ўдзельнікаў праекта.
|
Мы дзейнічаем!
|
1. Забяспе-чыць удзел вучняў у патрыяты-чных конкурсах, акцыях і інш.
2. Стварыць умовы для вывучэння гістоыі свайго краю
3. Спрыяць развіццю даследчых і творчых здольнасцяў навучэнцаў.
|
1. Праект “Збяры Беларусь у сваім сэрцы”
2. Экспедыцыя “Маршрутамі памяці…”
3. Рэспубліканская акцыя “Я гэты край Радзімаю заву!”
4. Чэмпіянат “Ведаю Беларусь”
5. Спаборніцтвы «Абаронца Айчыны»
7. Ваенна-патрыятычная гульня “Зарніца”
8. Паходы “Дарогамі вайны”
|
люты-лістапад
|
Бартош А.І., педагог-арганізатар, Бондар М.В., кіраўнік ВПВ, настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі
|
Падрыхтоў-ка творчых справаздач, праектаў, фотавыстаў па выніках мерапрыем-стваў, прэзента-цыя інфарма-цыйнага стэнда, экскурсій-ны маршрут “Мінулых гадоў жывая памяць…”
|
Мы працуем!
|
1. Удзельні-чаць у добраўпа-радкаванні і захаванні культурных аб'ектаў мясцовасці.
2. Спрыяць развіццю адказных адносін да наваколь-нага асяроддзя роднага краю.
|
1. Працоўны дэсант “Вакол школы абыйдзём і парадак навядзём”
2. Аперацыя “Часоўня”
3. Акцыя «Зімовае чараўніцтва»
4. Акцыя-конкурс “Самы класны клас”
5. Акцыя “Дапамажы бліжняму”
6. Працоўны дэсант “Дапамагаючы храму – дапамагаю сабе”
|
люты-лістапад
|
Класныя кіраўнікі, Бартош А.І., педагог-арганізатар, Бондар М.В., кіраўнік ВПВ
|
Падрыхтоў-ка творчых справаздач, праектаў, фотавыстаў па выніках мерапрыем-стваў
|
Мы памятаем!
|
1. Пашы-рыць веды вучняў пра падзеі ваеннага часу.
2. Стымуля-вацьцікавасцьвучняўдавывучэннягістарычна-гамінулага сваёй зямлі, лёсаў ідасягненняўземлякоў.
|
1. Акцыя “Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем”
2. Вахта памяці на свята Перамогі і Дзень незалежнасці
3. Майстар-клас “Я памятаю, я ганаруся!”
4. Збор “Раўненне на юных герояў”
5. Наведванне краязнаўчага пакою “Часоў былых і новых сувязь…” у сельскай бібліятэцы
6. Тыдзень Абаронцы Айчыны
7. Дэкада «Афганістан у лёсах нашых землякоў»
|
люты-лістапад
|
Бартош А.І., педагог-арганізатар, Бондар М.В., кіраўнік ВПВ, настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі
|
Падрыхтоў-ка творчых справаздач, праектаў, фотавыстаў па выніках мерапрыем-стваў, мульты-медыйны праект “Старонкі ваеннай гісторыі”
|
Мы клапоцімся!
|
1. Развіваць ініцыятыву па аказанні дапамогі вязням ВАВ, састарэлым і адзінокім людзям, ветэранам працы, інвалідам.
2. Выхаван-не пачуцця талерант-насці
|
1. Рэспубліканская благачынная акцыя “У школу з добрым сэрцам”
2. Благачынная акцыя “Цуды на Каляды”
3. Акцыя “Новы год у кожны дом”
4. Працоўны дэсант па ўборцы снегу “Дапамога ветэрану працы”
5. Акцыя “Клопат”
|
люты-лістапад
|
Класныя кіраўнікі, Бартош А.І., педагог-арганізатар, Бондар М.В., кіраўнік ВПВ
|
Падрыхтоў-ка творчых справаздач па выніках мерапрыем-стваў
|
Мы святкуем!
|
Фарміра-ваць маральныя каштоўна-сныя арыентацыі на аснове прынятых у грамадстве правілаў, нормаў паводзін у інтарэсах чалавека, сям’і, нацыі і дзяржавы
|
1. Дзяржаўныя святы:
Дзень Канстытуцыі,
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі,
Дзень Перамогі,
Дзень Дзяржаўнага герба РБ і Дзяржаўнага сцяга РБ, Дзень Рэспублікі,
Дзень народнага адзінства.
2. Агульна-рэспубліканскія святочныя дні
3. Прафесійныя святы
- Памятныя даты
|
люты-лістапад
|
Кіраўніцтва школы,
Бартош А.І., педагог-арганізатар, Бондар М.В., кіраўнік ВПВ, настаўнікі-прадметнікі, класныя кіраўнікі, выхавальнікі
|
Падрыхтоў-ка творчых справаздач, праектаў, фотавыстаў па выніках мерапрыем-стваў
|
Абагульненне
|
1. Апраца-ваць і праанал-ізаваць атрыманыя вынікі ў
Адпаведна-сці з мэтамі і задачамі праекта.
2. Аформіць вынікі дзейнасці па.
|
Анкетаванне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу з мэтай выяўлення станоўчых і адмоўных бакоў рэалізацыі праекта.
|
снежань
|
Каткавец З.П., намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце,
Бартош А.І., педагог-арганізатар, Бондар М.В., кіраўнік ВПВ
|
Абагульненне сабраных матэрыялаў, прэзента-цыя праекта “Хто жыве – ведайце, хто ведае – памятайце…”
|
Рэсурснае забеспячэнне
Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне:
Вучэбныя кабінеты, камп’ютарны клас, кабінет дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб'яднанняў, спартыўная зала, актавая зала, бібліятэка, фота-відэа-аўдыёапаратура, капіравальная і размнажальная тэхніка, інтэрнэт-рэсурсы.
Інфармацыйнае забеспячэнне:
Інфармацыйныя стэнды, медыятэка, відэатэка, матэрыялы з вопыту работы, сцэнарныя распрацоўкі, навуковая і метадычная літаратура.
Сацыяльнае партнёрства
- Сельская бібліятэка аграгарадка Тышкавічы (дадатак 4)
- Бацькі навучэнцаў, мясцовая грамадскасць
- Члены грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый
Бюджэт праекта
№
|
Найменне мерапрыемства
|
Аб'ём фінансавання
|
Крыніца фінансавання
|
1
|
Набыццё канцылярскіх тавараў
|
20,00 руб
|
Спонсары
|
2
|
Аплата паслуг па раздрукоўцы экскурсійных маршрутаў, матэрыялаў інфармацыйных стэндаў
|
20,00 руб
|
Спонсары
|
3
|
Набыццё CD і DVD-дыскаў
|
10,00 руб
|
Спонсары
|
4
|
Набыццё грамат і сувенірнай прадукцыі для заахвочвання актыўных удзельнікаў праекта
|
20,00 руб
|
Сацыяльныя партнёры
|
|
УСЯГО:
|
70,00 руб
|
|
Крытэрыі эфектыўнасці праекта
|
Крытэрыі эфектыўнасці
|
Паказчыкі
|
Метады дыягностыкі
|
1
|
Узровень задаволенасці ўдзельнікаў вынікамі рэалізацыі праекта
|
Станоўчая дынаміка задаволенасці ўдзельнікаў праектнай дзейнасцю, яе вынікамі і перспектывамі
|
Анкетаванне
|
3
|
Імідж установы адукацыі
|
Павышэнне інфармацыйнай адкрытасці школы, аграгарадка
Павышэнне даступнасці і якасці інфармацыі для навучэнцаў за кошт выкарыстання сучасных ІКТ
|
Параўнальны аналіз
|
4
|
Праектная кампетэнт-насць удзельнікаў
|
Павышэнне ўзроўню кампетэнтнасці ўдзельнікаў у пытаннях прымянення сучасных метадаў работы з інфармацыяй
Праектныя веды, уменні і навыкі
Якасць ініцыятыў удзельнікаў
|
Анкетаванне,
аналіз
|
5
|
Якасць кіравання праектам
|
Наяўнасць неабходных арганізацыйна-педагагічных і матэрыяльна-тэхнічных умоў
Эфектыўнасць кіравання якасцю выхаваўчага працэсу
Дынаміка ўзроўню сфарміраванасці ў удзельнікаў праекта каштоўнасных адносін да Радзімы, адказных адносін да сучаснасці і будучыні роднага краю, жаданне праславіць яго сваёй працай
|
Анкетаванне, назіранне,
аналіз
|
Патэнцыял развіцця праекта
Створаныя матэрыялы ў ходзе рэалізацыі праекта выкарыстоўваюцца на ўроках і ў пазакласнай дзейнасці. Даведнік экскурсійных маршрутаў распаўсюджваецца сярод устаноў і арганізацый аграгарадка і за яго межамі.
Акрамя таго, запланавана стварэнне асветніцкага кантэнту на пляцоўках YouTube, Instagram, TikTok ваенна-патрыятычнай і ваенна-гістарычнай накіраванасці, папулярнага і адаптаванага для паспяховага ўспрымання дзецям падлеткавага ўзросту.
У перспектыве таксама плануецца распрацаваць макет і ўсталяваць памятны знак на месцы растрэлу яўрэйскай сям’і ў гады Вялікай Айчыннай вайны, якая жыла ў вёсцы Тышкавічы.
Заключэнне
Такім чынам, лічым, што інфармацыйна-прапагандысцкі праект “Хто жыве – ведайце, хто ведае – памятайце…” па арганізацыі дзейнасці членаў ваенна-патрыятычнага клуба “Нашчадкі” і членаў моладзевага атраду аховы правапарадку “Тапаз” дапаможа аб'яднаць навучэнцаў, педагогаў, жыхароў вёскі, прыцягнуць увагу да ваеннай гісторыі Радзімы, забяспечыць умовы для фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, накіраванай на фарміраванне ў вучняў пачуцця вернасці сваёй Радзіме, прывіцця любові да роднага краю, развіцця духоўных якасцяў, гатоўнасці да выканання задач по абароне Айчыны.
Па выніках вопыту рэалізацыі інфармацыйна-прапагандысцкі праект “Хто жыве – ведайце, хто ведае – памятайце…” зроблены наступныя вывады:
- Праект перспектыўны і запатрабаваны педагагічнай грамадскасцю, мае патэнцыял для дальнейшага развіцця.
- Створаныя інфармацыйныя і мультымедыйныя прадукты адпавядаюць сучасным патрабаванням, адрозніваюцца трансліруемасцю, варыятыўнасцю, рэсурснай даступнасцю.
Хоць вынікі грамадзянска-патрыятычнага выхавання будуць бачныя праз гады, першыя высновы можна зрабіць ужо сёння. Галоўнае – гэта цікавасць дзяцей да вывучэння ваеннай гісторыі роднага краю, гонар за сваіх землякоў, неабыякавасць да таго, што адбываецца побач.
Цаніце, людзі, мір, прашу, цаніце,
Шануйце тых, хто нам яго здабыў,
Чые імёны свецяцца ў граніце,
Хто больш жыцця радзімы край любіў.
Іх паміж намі мала засталося,
Злятаюць кожны дзень яны ў нябыт, –
Прымаюць іх высокія нябёсы,
І абдымае сонечны блакіт.
А Пераможны Дзень святочна крочыць, –
Убраліся ў духмяны квет сады.
Ніхто вайны ніякае не хоча –
Ні ветэран, ні праўнук малады…
Надзея Парчук
раскрыть » / « свернуть